Свята слова і душы

У сярэдняй школе № 199 г. Мінска ў Народным літаратурным музеі Беларусі Пімена Панчанкі прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных жыццю і творчасці народнага паэта.
🖋️ Экскурсія, напоўненая глыбокімі ўспамінамі, літаратурнымі разважаннямі і шчырымі эмоцыямі, не пакінула абыякавымі ўдзельнікаў літаратурнай гасцёўні.
🌟 Сярод ганаровых гасцей — заснавальнік музея Сяргей Стрэнкоўскі, старшыня гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазднікаў, рэдактар часопіса «Алеся» Валянціна Быстрымовіч, а таксама заслужаны дзеяч культуры Уладзімір Ліпскі, які прэзентаваў другое выданне сваёй кнігі «Азбука жыцця».


Комментариев нет:

Отправить комментарий