21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

 Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю , другія мелагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай . Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі , сябрамі , знаёмымі. І вельмі дрэнна , калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
  Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай гімназii, вельмі важным святам для навучэнцаў і педагогаў. 
   Вучні 11 класаў прэзентавалі відэа-ролік “Мова мая і твая”, вялікую колькасць цёплых водгукаў сабраў флэшмоб “100 прычын любіць беларускую мову”.
   На працягу дня можна было пазнаёміцца з выставай “Шляхам гадоў” аб жыцці і творчасці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, паўдзельнічаць у гульнях “Перакладчыкі”, “Гуляем - родную мову вывучаем”.
   Праводзілася акцыя “Мае любімыя словы на беларускай мове”.
   І, вядома ж, на працягу дня ўсе імкнуліся размаўляць па-беларуску!
  Кульмінацыяй дня стала творчая сустрэча з ўнучкай Янкі Маўра і Якуба Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч, якая правяла віктарыну “Сцежкамі дзяцінства” да 140-годдзя Янкі Маўра.
  Напрыканцы свята прагучаў запавет Францішка Багушэвіча да ўсіх беларусаў: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”

Комментариев нет:

Отправить комментарий